Беларуская Служба

Венгрыя заблакавала 18 млрд еўра падтрымкі ЕС для Украіны на наступны год

06.12.2022 16:13
Блакуючы падтрымку, Будапэшт разыгрывае Брусель наконт выплаты сродкаў для Венгрыі з фондаў ЕС. 
    ,
Міністр фінансаў Чэхіі Збінэк Станюра, якая цяпер кіруе працай ЕСEPA/STEPHANIE LECOCQ Dostawca: PAP/EPA

Няма стопрацэнтнай згоды Еўрасаюза на пакет дапамогі Украіне ў памеры 18 мільярдаў еўра на наступны год. Супраць выступіла Венгрыя. Міністры фінансаў краінаў ЕС на сустрэчы ў Бруселі вырашыць аб фінансавая падтрымцы Кіеву, бо патрабуецца аднадушнасць.

Пра адсутнасць пагаднення паведаміў міністр фінансаў Чэхіі Збінэк Станюра, якая цяпер кіруе працай ЕС.

«На жаль, мы не можам прыняць пакет цалкам, але мы не адмаўляемся ад сваіх імкненняў. Са студзеня мы пачнем выплаты Украіне і будзем шукаць рашэнне, якое падтрымаюць 26 краін-членаў».

Рабочай сесіі на Савеце міністраў ЕС папярэднічаў сняданак з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў фінансаў. Неафіцыйная інфармацыя паказвае, што Венгрыю рэзка крытыкавалі за тое, што яна не пагадзілася на пакет падтрымкі Украіны ў выглядзе вельмі танных крэдытаў. Аднак гэта не прынесла ніякага выніку і міністр фінансаў Венгрыі падчас афіцыйнай сустрэчы падтрымаў сваю нязгоду.

Блакуючы падтрымку, Будапэшт разыгрывае краіны ЕС, каб яны адобрылі Нацыянальны план рэканструкцыі і адхілілі рэкамендацыю Камісіі аб прыпыненні выплаты сродкаў з еўрапейскага бюджэту для Венгрыі.

IAR/яс