Беларуская Служба

На Херсоншчыне акупанты ў райсудзе незаконна ўтрымлівалі і катавалі ўкраінцаў

06.12.2022 17:05
Цяпер праваахоўнікі ўстанаўліваюць усіх пацярпелых ад дзеянняў прадстаўнікоў Расіі.
На Херсоншчыне акупанты ў райсудзе незаконна ўтрымлівалі і катавалі ўкраінцаўunian.ua

Пракуроры Херсонскай абласной пракуратуры сумесна з паліцыяй і экспертамі правялі агляды адмінбудынку суда ў тэрытарыяльнай грамадзе паблізу Херсона. Падчас акупацыі там дыслакаваліся вайскоўцы РФ.

Па дадзеных следства, прадстаўнікі краіны-агрэсара захапілі будынак райсуда і выкарыстоўвалі яго як штаб. Паводле папярэдняй інфармацыі, у камерах утрымання падсудных акупанты незаконна ўтрымлівалі мірных грамадзян з праўкраінскай пазіцыяй, – гаворыцца ў паведамленні Офіса генеральнага пракурора.

Unian.ue/яс