Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі падзякаваў украінскай супрацьпаветранай абароне

02.01.2023 12:01
Гэтыя дні паказалі, як далёка мы ментальна і па-чалавечы адышлі ад таго, што адбываецца ў Расіі, заявіў прэзідэнт Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua

У прамове, апублікаванай у сацсетках, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нагадаў пра каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць украінцаў у гэты цяжкі для краіны перыяд:

- Вы бачыце, што гэтыя дні паказалі, як далёка мы ментальна і па-чалавечы адышлі ад таго, што адбываецца ў Расіі. Наша пачуццё адзінства, праўды і жыцця рэзка кантрастуе са страхам, які пануе ў Расіі. Яны баяцца. І гэта правільна, таму што яны прайграюць. Беспілотнікі, ракеты ці што-небудзь яшчэ ім не дапаможа, таму што мы разам, а яны разам ад страху.

Уладзімір Зяленскі падзякаваў украінскай супрацьпаветранай абароне, якая, паводле яго слоў, абараняе як мірных жыхароў, так і наземныя войскі ад нападаў расійскай авіяцыі.

IAR/аз

Кіраўнік выведкі Украіны: Праз некалькі дзён Беларусь закрые мяжу для выезду расіян

02.01.2023 08:01
Паводле Буданава, на пачатку студзеня Расія абвесціць чарговую хвалю мабілізацыі і закрые межы для мужчын.

Генштаб УСУ: Ноччу расіяне атакавалі Кіеў з дапамогай беспілотнікаў

02.01.2023 09:11
За апошнія суткі расіяне нанеслі 51 авіяўдар, у тым ліку 44 з дапамогай беспілотнікаў «Шахед-136», паведаміў Аляксандр Штупун.