Беларуская Служба

Цела Бенедыкта XVI выстаўленае ў ватыканскай базіліцы

02.01.2023 10:11
Пахаванне Папы рымскага Бенедыкта XVI адбудзецца ў бліжэйшы чацвер.
  XVI
Цела Бенедыкта XVI было выстаўленае ў ватыканскай базіліцыPAP/EPA/ETTORE FERRARI

Цела Бенедыкта XVI было выстаўленае ў ватыканскай базіліцы. Ушанаваць памерлага Папу-сеньёра можна будзе на працягу трох дзён – у панядзелак з 9.00, а ў аўторак і сераду – з 7.00. Пахаванне адбудзецца ў чацвер.

У цырымоніі прыме ўдзел, між іншым, прэзідэнт Анджэй Дуда.

Бенедыкт XVI выказаў пажаданне, каб цырымоніі, звязаныя з яго пахаваннем былі сціплыя і простыя. Падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра папа Францішак папрасіў вернікаў дзякаваць Богу за Бенедыкта XVI.

IAR/аз

Памёр былы Папа Рымскі Бенедыкт XVI (Ёзэф Ратцынгер)

31.12.2022 10:44
Яму было 95 гадоў.