Беларуская Служба

У 2022 годзе ва Украіне амаль 15 тысяч разоў была абвешчаная паветраная трывога

02.01.2023 14:07
Паводле звестак украінскіх службаў, большасць з іх тычылася Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Сумскай абласцей.
    , , 31  2022 .
Расійскія ракетныя ўдары па Кіеве, Украіна, 31 снежня 2022 г.PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

У 2022 годзе ва Украіне 14 870 разоў аб'яўлялі паветраную трывогу. Паводле звестак украінскіх службаў, большасць з іх тычылася Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Сумскай абласцей.

Шмат разоў паветраную трывогу ўлады абʼяўлялі таксама ў цэнтральнай частцы краіны. Некалькі разоў папярэджанне закранала рэгіёны заходняй Украіны.

Нагадваем, поўнамаштабнае расійскае ўварванне ва Украіну пачалося 24 лютага мінулага года.

IAR/аз

Генштаб УСУ: Ноччу расіяне атакавалі Кіеў з дапамогай беспілотнікаў

02.01.2023 09:11
За апошнія суткі расіяне нанеслі 51 авіяўдар, у тым ліку 44 з дапамогай беспілотнікаў «Шахед-136», паведаміў Аляксандр Штупун.

Уладзімір Зяленскі падзякаваў украінскай супрацьпаветранай абароне

02.01.2023 12:01
Гэтыя дні паказалі, як далёка мы ментальна і па-чалавечы адышлі ад таго, што адбываецца ў Расіі, заявіў прэзідэнт Украіны.