Беларуская Служба

Распачаўся сусветны эканамічны форум у Давосе

17.01.2023 12:03
Паводле слоў прэзідэнта Польшчы, удзельнікі будуць абавязкова абмяркоўваць, «як абараніць Украіну, а потым як яе аднавіць».
Анджэй Дуда ў ДавосеPAP/EPA/GIAN EHRENZELLER

Паводле прэзідэнта Анджэя Дуды, бяспека Еўропы ў кантэксце расійскай агрэсіі супраць Украіны, аднаўленне Украіны, але таксама эканамічныя праблемы ў Еўропе і свеце, а таксама энергетычны сектар, будуць асноўнымі тэмамі абмеркавання падчас форуму ў Давосе, які пачаўся ў аўторак.

Паводле слоў прэзідэнта, удзельнікі шматдзённага форуму ў Давосе будуць абавязкова абмяркоўваць, «як абараніць Украіну, а потым як яе аднавіць». Паводле яго слоў, гэта задача не толькі Еўропы і суседзяў Украіны, але і ўсяго свету. Справа, звярнуў увагу ён, у тым, каб Украіна «як мага хутчэй вярнулася да нармальнага развіцця».

Польскі лідар таксама адзначыў, форум у Давосе – гэта эканамічная падзея, таму размова, безумоўна, будзе датычыцца і эканамічных праблем у Еўропе і свеце. «Гэта таксама будзе абмяркоўвацца з пункту гледжання аховы клімату, і тут таксама будуць вельмі важныя тэмы для Польшчы, таму што будуць абмяркоўвацца сучасныя энергетычныя рашэнні», – падкрэсліў ён.

Ён адзначыў, што тэмы ўключаюць: пытанне атамных электрастанцыяў, сучасных тэхналогій. Паводле слоў Анджэя Дуды, яшчэ адной тэмай форуму ў Давосе стане дыверсіфікацыя крыніц паставак, «у тым ліку і расійскага газу».

ав