Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што за апошнія суткі расійскія войскі вялі наступальныя дзеянні ў раёне Бахмута, Лымана, а таксама пад Запарожжам. Акрамя таго, расіяне працягваюць ракетна-артылерыйскі абстрэл украінскіх пазіцый і жылых кварталаў.
Прэс-сакратар украінскага генштаба Аляксандр Штупун паведаміў, што расійскія войскі нясуць сур'ёзныя страты на ўсёй лініі фронту:
- Вораг нясе страты. Дняпроўскі гарадскі шпіталь у Запарожскай вобласці перапоўнены, і за апошні час туды дадаткова паступілі каля 150 параненых расіян. Пры гэтым частка персаналу адмаўляецца супрацоўнічаць з акупантамі, таму лекараў прывозяць з Расійскай Федэрацыі.
Украінскія сілы працягваюць абстрэлы раёнаў канцэнтрацыі расійскіх войскаў. За мінулы дзень украінская авіяцыя нанесла тры авіяўдары па пазіцыях праціўніка, артылерыя абстраляла чатыры групоўкі расійскіх войскаў і тры склады боепрыпасаў.
IAR/аз