Беларуская Служба

Больш за 4300 чалавек загінулі ў выніку серыі землятрусаў у Турцыі і Сірыі

07.02.2023 09:30
Працягваецца выратавальная аперацыя. 
Наступствы землятрусу ў Турцыіфота: PAP/EPA/ERDEM SAHIN

Раніцай на ўсходзе Турцыі адбыліся паўторныя падземныя штуршкі магнітудай 5,7 бала. Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр паведаміў, што эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 46 кіламетраў каля Доганшэхіра.

Больш за 4300 чалавек загінулі ў выніку серыі землятрусаў у Турцыі і Сірыі ў панядзелак. Працягваецца пошук загінулых і параненых людзей, якія знаходзяцца пад руінамі дамоў.

Учора адбыліся два землятрусы: адзін здарыўся каля 4:30 раніцы, а другі – каля 13:00 гадзіны, абодва сілай больш за 7,5 балаў па шкале Рыхтэра.

Па словах турэцкіх сейсмолагаў, было таксама не менш за 130 паўторных штуршкоў. Верагодна, гэта найбуйнейшы прыродны катаклізм такога тыпу ў Турцыі і Сірыі за некалькі сотняў гадоў.

У Турцыі аб'яўлена жалоба да 12 лютага.

IAR/нг