Незвычайная група кантрабандыстаў была арыштаваная ў Плоўдзіве ў цэнтральнай Балгарыі. Сярод трох арыштаваных балгараў быў капрал балгарскай арміі і яго жонка на сёмым месяцы цяжарнасці. Верагодна, яна знаходзілася ў машыне, каб адцягнуць увагу падчас магчымай праверкі. У двух аўтамабілях знаходзіліся восем мігрантаў.
Яшчэ адна група мігрантаў чакала кантрабандыстаў у мясцовым парку.
Аказваецца, гэта не першае затрыманне цяжарнай жанчыны- кантрабандысткі. Па словах міністра ўнутраных спраў Балгарыі, раней яе затрымлівалі за кіраванне аўтамабілем пад уздзеяннем наркотыкаў і таму пара знаходзілася пад наглядам спецслужбаў.
Балгарыя з'яўляецца першай краінай ЕС на балканскім шляху кантрабанды мігрантаў. Мясцовая паліцыя адлоўлівае меншыя ці большыя групы мігрантаў, якіх перакідаюць кантрабандысты з многіх краін.
Учора на адной з балгарскіх трас быў спынены фургон, у якім знаходзіліся 37 нелегалаў.
IAR/яс