Беларуская Служба

Вайсковая разведка Украіны: Пасля рашэння МКС Крэмль пачаў шукаць пераемніка Пуціна

18.03.2023 14:11
«У вежах Крамля расце незадаволенасць тым, што адбываецца. Гаворыцца нават пра пошук замены Пуціну»
.
У. ПуцінPAP/EPA/IGOR KOVALENKO

Прадстаўнік украінскай ваеннай выведкі Андрэй Юсаў заявіў у суботу, што Крэмль занепакоены рашэннем Міжнароднага крымінальнага суда (ICC) аб арышце Уладзіміра Пуціна. Як паведамляе HUR, ужо пачынаюцца пошукі чалавека на замену Пуціну.

«У вежах Крамля расце незадаволенасць тым, што адбываецца. Там бачаць уласную перспектыву, г.зн. геапалітычную катастрофу пуцінскага рэжыму, ва ўсё больш змрочных колерах. Гаворыцца нават пра пошук замены Пуціну. І шукае не Пуцін», – сказаў Юсаў, якога цытуе zn.ua.

У пятніцу суддзі Міжнароднага крымінальнага суда пагадзіліся з просьбай пракуратуры, палічыўшы, што ёсць рэальныя падставы меркаваць, што Пуцін нясе адказнасць за ваенныя злачынствы, звязаныя з незаконнай дэпартацыяй дзяцей з акупаванай Украіны ў Расію. У гэтым жа рашэнні выдадзены ордэр на арышт расійскага ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, абвінавачанай у тых жа злачынствах.

fd

У. Зяленскі пра ордэр на арышт У. Пуціна: Дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей без яго ўдзелу была б немагчымая

18.03.2023 09:55
Уладзіміра Пуціна абвінавацілі ва ўдзеле ў дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый у парушэнне Рымскага статута і Жэнеўскай канвенцыі, што з'яўляецца ваенным злачынствам.