Беларуская Служба

20 мільёнаў грыўняў вытворцу беспілотніка, які пасадзіць апарат на Краснай плошчы 9 мая

08.04.2023 18:25
Ініцыятарам закліка з'яўляецца Украінскі банк Monobank.
Здымак мае ілюстрацыйны характарLN_Photoart/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінскі банк Monobank выплаціць прэмію ў 20 мільёнаў грыўняў вытворцу беспілотніка, якому ўдасца пасадзіць апарат на Краснай плошчы 9 траўня. Адзін з прэзідэнтаў банка Уладзімір Яцэнка сам распрацаваў беспілотнік пад назвай «Доўбуш».

«Я прачытаў паведамленне, што прывід з бункра вагаецца ўдзельнічаць у парадзе на Краснай плошчы 9 мая. Можа, ён чагосьці баіцца. Таму я заклікаю ўсіх, хто мае дачыненне да вытворчасці беспілотнікаў – давайце зладзім яму «свята»«, – сказаў Яцэнка.

Ініцыятар выказаў надзею, што ваенныя навігатары будуць супрацоўнічаць з аператарам беспілотніка, што дазволіць у будучыні ўдасканальваць мадэлі беспілотных машын.

яс/IAR