Беларуская Служба

Разведка Брытаніі: Расійскія акупанты ўзмацнілі бранятанкавы наступ у раёне Мар'інкі

10.04.2023 12:11
Пры гэтым Расія траціць значныя рэсурсы на дасягненне мінімальных мэт.
Marinka znajduje się pod praktycznie bezustannym ostrzałem od początku rosyjskiej inwazji na Ukrainę na pełną skalę.
Marinka znajduje się pod praktycznie bezustannym ostrzałem od początku rosyjskiej inwazji na Ukrainę na pełną skalę. PAP/AA/ABACA

На працягу апошніх сямі дзён расійскія акупанты ўзмацнілі бранятанкавы наступ у раёне Марʼінкі Данецкай вобласці. Такімі высновамі падзяліліся спецыялісты брытанскай разведкі ў свежай справаздачы аб вайне ва Украіне.

За Марʼінку вядуцца баі з 2014 году, і яна ў значнай ступені разбурана ў выніку артылерыйскіх абстрэлаў.

Як паведамілі ў брытанскай разведцы, Расія працягвае ў першую чаргу забяспечваць рэсурсамі аперацыі ў шырокім сектары Данеччыны, куды ўваходзяць раёны Марʼінкі і Аўдзііўкі.

Горад разам з Аўдзііўкай і Бахмутам уваходзіць у лік найбольш «гарачых» кропак на фронце. Украінскія войскі штодня адбіваюць шматлікія штурмы расійскіх акупантаў.

У раёне Марʼінкі і Аўдзііўкі УСУ за суткі «мінусуюць» да двух рот расіян. Такой статыстыкай падзяліўся начальнік абʼяднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Таўрычнага напрамку палкоўнік Аляксей Дзмітрашкоўскі.

Непадалёк ад Марʼінкі 7 красавіка дэсантнікі збілі варожы знішчальнік Су-25.

яс/Unian