Беларуская Служба

Зяленскі аб забойстве палоннага расіянамі: свет не можа ігнараваць тое, як лёгка гэтыя звяры забіваюць

12.04.2023 11:19
Прэзідэнт Украіны пракаментаваў жорсткае відэа, на якім ваеннапалоннаму адразаюць галаву.
Уладзімір Зяленскіфота: president.gov.ua

У расійскіх тэлеграм-каналах распаўсюдзілі відэазапіс, на якім, як мяркуецца, украінскаму салдату адразаюць галаву. Чалавек, які ляжыць на зямлі, крычыць «балюча», іншы здзяйсняе забойства пры дапамозе нажа, у той час як мужчына за кадрам вядзе перамовы па рацыі, аддае ўказанні і кажа: «У Кіеў яе адправіць <…Працуем, браты, працуем <… адразай, <… ламай хрыбетнік <… што, ніколі башку не рэзаў». Пры гэтым твары людзей на відэа закрытыя маскамі.

На запісе таксама бачна, як двое людзей дэманструюць у камеру бронекамізэльку з украінскімі знакамі адрознення. Калі, дзе і кім было знята відэа, незразумела. У роліку бачнае зялёнае лісце, таму не выключана, што ён мог быць запісаны нейкі час таму.

Жорсткае відэа пракаментаваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. «Свет не павінен ігнараваць тое, як лёгка гэтыя звяры забіваюць», – сказаў ён.

- Гэтае відэа – забойства ўкраінскага ваеннапалоннага – свет павінен бачыць. Яно паказвае Расію. Што гэта за істоты? Для іх няма людзей – [ці гэта] сын, брат, муж. Гэта відэа Расіі, якая імкнецца зрабіць нормаю знішчэнне жыцця. Гэта не выпадковасць, не эпізод. Так было раней, так было ў Бучы. Тысячы разоў. Кожны павінен рэагаваць.

Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак неўзабаве пасля з'яўлення роліка ў інтэрнэце напісаў: «За ўсё будзе адказ і адказнасць».

Тэлеграм-канал У. Зяленскага/нг