Беларуская Служба

Магчыма, украінскі контрнаступ прыйдзецца перанесці ў сувязі з уцечкай сакрэтных дакументаў

12.04.2023 18:07
Раней украінскія ўлады заяўлялі, што ён плануецца вясной. 
 .  .
Ілюстрацыйны здымак. Украінскія салдаты. фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

Пачатак украінскага контрнаступу можа быць адкладзены. Раней украінскія ўлады заяўлялі, што ён плануецца вясной. Затрымка можа быць звязаная з уцечкай сакрэтных амерыканскіх дакументаў.

Кіраўнік украінскага ўраду Дзяніс Шмыгаль у нядаўнім інтэрв'ю заявіў, што наступ можа пачацца не вясной, а летам. Між тым, паводле ацэнак некаторых заходніх СМІ, украінцам прыйшлося змяніць свае ваенныя планы з-за ўцечкі інфармацыі амерыканскіх спецслужбаў. Афіцыйна Кіеў гэтага не пацвярджае. Аднак, як дапускае дарадца кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Міхаіл Падаляк, хутчэй за ўсё, уцечка звязаная з дзейнасцю расіян. На яго думку, РФ хоча прымусіць партнёраў Украіны скараціць маштаб ваеннай дапамогі. Расіяне імкнуцца не дапусціць, каб Украіна атрымала самалёты і ракеты далёкага радыюсу дзеяння. 

Незалежна ад таго, ці змяніла ўцечка амерыканскіх дакументаў украінскія планы, расіяне рыхтуюцца да ўкраінскай атакі. Гэта пацвярджаюць афіцыйныя дадзеныя брытанскай выведкі. У яе апошнім дакладзе гаворыцца, што на поўдні акупаванай Украіны, у Запарожскай вобласці, расіяне пабудавалі тры лініі ўмацаванняў працягласцю 120 кіламетраў.

IAR/нг