Беларуская Служба

У Расіі абмяркоўваюць магчымасць увядзення падатку на армію

13.04.2023 12:03
Паводле прапановы, расіяне штомесяц былі б абавязаныя пералічыць на ваенныя мэты ад 1 да 2 тысяч рублёў (гэта каля 25 еўра).
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін PAP/EPA/GAVRIIL GRIGOROV/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL

Расійскі дэпутат унёс прапанову спаганяць з грамадзян падатак на армію. Алег Нілаў з пракрамлёўскай «Справядлівай Расіі» прапануе, каб расіяне штомесяц ахвяравалі на ваенныя мэты ад 1 да 2 тысяч рублёў (гэта каля 25 еўра). Расійскія незалежныя аналітыкі ўжо некалькі месяцаў паведамляюць, што Масква мае праблемы з забеспячэннем вайскоўцаў зброяй, а на складах не хапае боепрыпасаў. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі:

- Алег Нілаў пераконваў у расійскім парламенце, што такі падатак «вырашыць сур'ёзныя праблемы арміі». Дэпутат не ўдакладніў, пра якія праблемы расійскай арміі ідзе гаворка, але незалежныя ваенныя аналітыкі ўжо раней паведамлялі, што некаторыя вайскоўцы, якія адпраўляюцца на фронт, самі купляюць аптэчкі, акуляры начнога бачання, некаторыя элементы абмундзіравання і сродкі сувязі. Таксама аналітыкі звярнулі ўвагу на абʼяўлены ў рэгіёнах збор сродкаў на закупку беспілотнікаў, харчавання і перавязачных матэрыялаў для войска. У расійскай арміі ёсць і кадравыя праблемы. Частковая мабілізацыя і вярбоўка наймітаў пакуль не прынеслi чаканага Крамлём выніку. На фронце ўсё менш падрыхтаваных і экіпіраваных жаўнераў, што дае перавагу ўкраінскай арміі, якая рыхтуецца да контрнаступу.

IAR/аз

ФСБ Расіі сістэматычна спрабуе вербаваць украінскіх уцекачоў у Эстоніі

12.04.2023 12:36
Падобная дзейнасць, верагодна, стане больш інтэнсіўнай у будучыні.