Беларуская Служба

Ад пачатку вайны Фонд Wild Animals UA выратаваў 600 дзікіх жывёл

13.04.2023 16:01
Фонд супрацоўнічае, напрыклад, з Познаньскім заапаркам, у які былі перададзеныя каля 200 дзікіх звяроў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgarten-gg /pixabay.com/CC0 Public Domain

З пачатку ўварвання Расіі ва Украіну Міжнародны дабрачынны фонд Wild Animals UA эвакуіраваў з лініі фронту 600 дзікіх жывёл. «Я ратую дзікіх жывёл, каб надалей быць чалавекам, асабліва ў сутыкненні з гэтай жорсткасцю і варварствам, з якімі да нас прыйшлі расіяне», – кажа заснавальніца фонду Наталля Папова.

Паводле яе, зараз галоўная мэта дзейнасці фонду, часовая рэабілітацыя дзікіх жывёл.

«Мы іх ратуем, аказваем неабходную дапамогу, кормім, лечым. А потым шукаем для іх годныя ўмовы жыцця. Мы таксама маем справу з такімі жывёламі, як ільвы, тыгры і мядзведзі, якія нарадзіліся ў няволі і не могуць быць выпушчаныя на волю. Калі яны ўжо ў добрым стане, мы іх адпраўляем за мяжу ў іншыя цэнтры», – кажа Папова.

Прыкладам з’яўляецца Познаньскі заапарк, у які былі перададзеныя ўжо больш за 200 дзікіх жывіёл.

аз

Уладзімір Зяленскі: Украіна павінна быць адноўленая за расійскія грошы

13.04.2023 09:01
Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт пераконваў удзельнікаў сустрэчы міжнароднай групы фінансавай падтрымкі Украіны, якія сабраліся ў Вашынгтоне.