Беларуская Служба

Генштаб Украіны: Расія плануе пачаць серыйную вытворчасць новых ракет Х-50

13.04.2023 19:04
Паводле расійскіх крыніц, радыус дзеяння згаданых крылатых ракет складае да 1,5 тысячы кіламетраў.
Аляксей Громаў Фота: Армія Inform

Расія плануе пачаць серыйную вытворчасць новых крылатых ракет Х-50 з чэрвеня, што дазволіць ёй з восені наносіць ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны, паведаміў прадстаўнік Генштаба УСУ генерал Аляксей Громаў.

Ракеты Х-50 – гэта ракеты паветранага базавання і, паводле расійскіх крыніц, іх радыус дзеяння складае да 1,5 тысячы кіламетраў.

Раней украінскія ўлады паведамлялі, што скарачэнне колькасці ракетных удараў па тэрыторыі Украіны можа быць звязана з абмежаванай колькасцю такіх ракет. Расійская армія з восені 2022 года інтэнсіўна абстрэльвае аб'екты энергетычнай інфраструктуры і іншыя грамадзянскія абʼекты на тэрыторыі Украіну.

IAR/аз

У Бучанскім раёне мае з'явіцца вуліца ў гонар беларускага добраахвотніка

13.04.2023 08:01
27-гадовы Ілля Хрэнаў, пазыўны «Літвін», быў першым беларусам, які загінуў у баях ва Украіне.

Уладзімір Зяленскі: Украіна павінна быць адноўленая за расійскія грошы

13.04.2023 09:01
Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт пераконваў удзельнікаў сустрэчы міжнароднай групы фінансавай падтрымкі Украіны, якія сабраліся ў Вашынгтоне.