Беларуская Служба

У выніку атакі на Славянск загінулі 11 чалавек

16.04.2023 09:19
Больш за 20 чалавек атрымалі раненні, паведаміў украінскі прэзідэнт на відэа, апублікаваным у сацыяльных сетках.
СлавянскPAP/Yevhen Titov

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пад абломкамі абстраляных учора расіянамі будынкаў у Славянску надалей знаходзяцца целы. У выніку атакі загінулі 11 чалавек, сярод загінулых – двухгадовае дзіця. Больш за 20 чалавек атрымалі раненні, паведаміў украінскі прэзідэнт на відэа, апублікаваным у сацыяльных сетках:

-У Славянску на Данбасе працягваюцца пошукавыя работы пасля ўчорашняга расійскага ракетнага ўдару. Ёсць інфармацыя, што пад абломкамі будынкаў, на жаль, усё яшчэ знаходзяцца целы загінуўшых. У выніку адной атакі разбурана і пашкоджана больш за 50 жылых дамоў, у тым ліку больш за 30 шматкватэрных. Выказваю свае спачуванні сем'ям загінулых. Нікому з тых, хто вінаваты ў гэтай агрэсіі, не можа быць даравана і забыта.

За мінулыя суткі па мірных населеных пунктах Славянск і Краматорск праціўнік нанёс 9 авіа- і 19 ракетных удараў, з іх 13 з сістэмам СПА С-300.

ав

Вырасла колькасць ахвяраў расійскага абстрэлу Славянску

15.04.2023 12:31
За мінулыя суткі па мірных населеных пунктах Славянск і Краматорск расіяне нанеслі 9 авіа- і 19 ракетных удараў па Краматорску і Славянску.