Беларуская Служба

Паслы краін ЕЗ працягнуць перамовы аб чарговым пакеце санкцый супраць Расіі і Беларусі

24.05.2023 08:13
Гаворка між іншым пра асобаў, адказных за выкраданне ўкраінскіх дзяцей і вываз іх у Расію і ў Беларусь.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnesymbiot/Shutterstock

Паслы краін Еўразвязу сёння працягнуць перамовы аб 11-м пакеце санкцый супраць Расіі. Перамовы на мінулым тыдні вынікаў не далі, з'явіліся новыя патрабаванні.

Польшча хоча ўнесці асобаў, адказных за пераслед крымскіх татараў, у чорны спіс з забаронай на ўезд у ЕЗ і блакаваннем актываў у Еўропе, а таксама пашырыць спіс асобаў у чорным спісе, адказных за выкраданне ўкраінскіх дзяцей і вываз іх у Расію і ў Беларусь. Пакуль жа прапануецца, з улікам ранейшых патрабаванняў Польшчы, увесці санкцыі за незаконную дэпартацыю дзяцей супраць 23 чалавек.

Акрамя таго, ёсць яшчэ некаторыя пытанні, якія трэба ўдакладніць і абмеркаваць, напрыклад, прапанова ўвесці першыя меры супраць Кітаю за дапамогу Расіі ў вайне ва Украіне. А паўднёвыя краіны – Грэцыя, Мальта і Кіпр – папрасілі дадатковую інфармацыю адносна прапанаванай забароны на заход у парты ЕЗ для еўрапейскіх судоў, якія парушаюць санкцыі на транспартаванне расійскай нафты.

IAR/