Беларуская Служба

Расійская аглядальніца: Стварэнне моцнай антыпуцінскай арміі скіне рэжым

29.05.2023 19:02
Паводле аглядальніка Юліі Латынінай, антыпуцінскія атрады расійскіх партызанаў могуць памяняць расклад сіл унутры Расіі.
 , -, , 29  2023 .
Прапагандысцкі білборд, Санкт-Пецярбург, Расія, 29 мая 2023 г.PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

Стварэнне моцнай арміі антыпуцінскіх партызанаў будзе спрыяць звяржэнню рэжыму, лічыць расійская незалежная аглядальніца Юлія Латыніна. Цягам апошняга тыдня незалежныя СМІ звяртаюць вялікую ўвагу на дзейнасць антыпуцінскіх расійскіх партызанаў, якія заяўляюць, што будуць вызваляць расійскія землі ад крамлёўскага рэжыму.

На думку Латынінай, вайсковая мэта такой дыверсійнай аперацыі – адцягнуць як мага больш расійскіх войскаў ад Данбаса і прымусіць іх сканцэнтравацца на ўласнай тэрыторыі.

Калі палонныя расійскія вайскоўцы пачнуць далучацца да партызанаў і пераходзіць на бок Украіны, то можна будзе казаць пра стратэгічны паварот у вайне, лічыць публіцыстка:

- Пакуль Пуцін застаецца пры ўладзе – вайна не скончыцца. Таму ўкраінскія ўлады павінны быць зацікаўленыя ў ператварэнні гэтых войскаў у сур'ёзную сілу, якая абавязкова зменіць расклад сіл унутры Расіі.

Незалежныя расійскія журналісты нагадваюць, што на баку Украіны таксама ваююць чачэнскія вайскоўцы, якія патрабуюць свабоды і незалежнасці сваёй рэспублікі. Ёсць і падраздзяленні беларусаў, якія хочуць звяржэння рэжыму Лукашэнкі.

IAR/аз

Расіяне другі раз за суткі абстралялі Кіеў

29.05.2023 14:01
Аскепкі ўпалі на цэнтр горада. Ёсць параненыя мірныя жыхары.

Зменшылася актыўнасць расіян у Бахмуце

29.05.2023 16:02
У бліжэйшы час украінцы пачнуць контрнаступальныя дзеянні.