Беларуская Служба

Літва хоча, каб на саміце НАТА ў Вільні Украіна атрымала гарантыі далучэння да Альянсу

30.05.2023 18:12
Пра гэта Гітанас Наўседа казаў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
    ()    -
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа (справа) і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаерtwitter.com/GitanasNauseda

Прэзідэнт Літвы заявіў, што адной з задачаў саміту НАТА ў Вільні будзе даць сігнал, што Украіна можа стаць сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу. Пра гэта Гітанас Наўседа казаў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Наўседа адзначыў, што падтрымка для Кіева мае вырашальнае значэнне і шмат у чым вызначыць канчатковы вынік вайны. Ён адзначыў, што падчас саміту НАТА ў Вільні павінен быць накіраваны ясны сігнал, што сяброўства ў Альянсе магчымае.

- Замест таго, каб зноў і зноў паўтараць, што дзверы НАТА адчыненыя, нам трэба даць канкрэтны і ясны пасыл аб прадастаўленні гарантый бяспекі Украіне на дадзеным этапе і так доўга, пакуль яна не стане членам. І, вядома, не толькі абвясціць гэта, але і адкрыць дзверы ў НАТА ў будучыні, пасля заканчэння вайны.

Нямецкі лідар падкрэсліў, што Германія падтрымлівае палітыку адчыненых дзвярэй Альянсу, аднак пакуль Украіна змагаецца з Расіяй, дзеянні Германіі сканцэнтраваны на аказанні Украіне практычнай дапамогі.

яс