Беларуская Служба

Гендырэктар МАГАТЭ прадставіў у ААН план аховы акупаванай Запарожскай АЭС

31.05.2023 10:56
Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі на пасяджэнні Савета бяспекі ААН прадставіў абноўлены план наконт бяспекі Запарожскай АЭС (ЗАЭС).
Запорожская АЭСhttps://twitter.com/rentvchannel/status/1565847073009844226/photo/1

Як паведаміў гендырэктар МАГАТЭ, план уяўляе сабой набор прынцыпаў, якія ён узгадніў падчас шматлікіх сустрэч з кіраўніцтвам Украіны і Расіі пасля візіту на ЗАЭС у верасні 2022 года.

«У выніку гэтых інтэнсіўных кансультацый я вызначыў наступныя канкрэтныя прынцыпы, якія дапамогуць гарантаваць ядзерную і фізічную ядзерную бяспеку на ЗАЭС, каб прадухіліць ядзерную аварыю і забяспечыць цэласнасць станцыі. Я лічу гэтыя абавязацельствы важнымі для таго, каб пазбегнуць небяспекі катастрафічны інцыдэнт», – падкрэсліў Гросі.

Абвешчаны ім план складаецца з пяці прынцыпаў:

  1. Забараняецца здзяйсняць напады з боку ЗАЭС або супраць яе, у прыватнасці, супраць сховішчаў адпрацаванага ядзернага паліва рэактараў, іншай крытычнай інфраструктуры або персаналу.
  2. АЭС не павінна выкарыстоўвацца ў якасці сховішча або базы захоўвання цяжкага ўзбраення, напрыклад, ракетных установак, артылерыйскіх сістэм і боепрыпасаў, а таксама танкаў і ваеннага персаналу.
  3. Нельга ставіць пад пагрозу энергазабеспячэнне ЖАЭС.
  4. Усе канструкцыі, сістэмы і кампаненты, неабходныя для бяспечнай і надзейнай працы ЗАЭС, павінны быць абаронены ад нападаў і дыверсій.
  5. Нельга рабіць ніякіх дзеянняў, якія падрываюць гэтыя прынцыпы.


Эксперты МАГАТЭ, якія працуюць непасрэдна на ЗАЭС, павінны кантраляваць захаванне гэтых прынцыпаў, пасля чаго дакладваць кіраўніку арганізацыі, а той ужо публічна дакладваць пра любое парушэнне названых прынцыпаў.

«Я ўрачыста прашу абодва бакі (Украіну і Расію – рэд.) прытрымлівацца гэтых прынцыпаў», – падкрэсліў Гросі.

План менш амбіцыйны, чым першапачатковыя намаганні Гросі стварыць паўнавартасную буферную зону вакол АЭС, але ядзерныя эксперты мяркуюць, што ён можа палепшыць нестабільную сітуацыю.

Запарожская АЭС акупаваная расійскімі войскамі, і з-за пастаянных расійскіх абстрэлаў, у якіх Масква вінаваціць Украіну, яе неаднаразова адключалі ад украінскай энергасеткі. Фізічна ЗАЭС абслугоўвае ўкраінскі персанал у акупацыі, але кіруе ім Расатам.

pravda.com.ua / вх