Беларуская Служба

Трэці раз з пачатку сутак у Кіеве і вобласці аб'явілі паветраную трывогу

01.06.2023 10:14
Гук сірэн азначае пагрозу ракетных і авіяўдараў. У гэты час неабходна ісці ў сховішча.
Ostrzelany blok mieszkalny w Kijowie
Ostrzelany blok mieszkalny w KijowieDSNS/Państwa Służba Ukrainy ds. Sytuacji Nadzwyczajnych

У ноч на 1 чэрвеня ў Кіеве ў выніку падзення аскепкаў расейскіх ракет загінулі 3 чалавекі, у тым ліку дзіця. Украінскія медыя паведамляюць, што бамбасховішча было закрытае, людзі грукалі ў дзверы, але ніхто не адкрыў. У гэты час прыляцелі абломкі ракеты, людзі загінулі.


Пракуратура паведамляе, што ўжо праводзяцца следчыя дзеянні ў медыцынскай установе Дзяснянскага раёна Кіева, якая не адчыніла дзверы сховішча людзям.

Раніцай Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ноччу праціўнік зноў ужыў ракеты аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр» па абʼектах грамадзянскай і крытычнай інфраструктуры сталіцы і Кіеўскай вобласці. Па папярэдніх дадзеных, 10 з 10 ракет знішчаны сіламі і сродкамі ВПС.

Расіяне цяпер штодзень атакуюць Кіеў ракетамі і беспілотнікамі.

pravda.com.ua / вх