Беларуская Служба

Палова бамбасховішчаў у Кіеве непрыдатная

05.06.2023 10:01
Кантроль сховішчаў па ўсёй краіне праходзіць па загадзе прэзідэнта Украіны.
Горад Дняпро пасля расійскіх абстрэлаў PAP/EPA/DNIPROPETROVSK REGIONAL STATE ADMINISTRATION / HANDOUT

У Кіеве палова правераных на дадзены момант сховішчаў не працуе. Вынікі праверкі, праведзенай па даручэнні прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, агучыў міністр па стратэгічных галінах прамысловасці Аляксандр Камышын.

«Я збянтэжаны пасля першага дня папярэдняй праверкі сховішчаў у Кіеве. Пакуль палова з іх непрыдатная», – напісаў ён у Твітары.

З больш чым тысячы правераных сховішчаў 11 працэнтаў не адчыняюцца, а 33 працэнты – непрыдатныя для выкарыстання.

Кантроль сховішчаў па ўсёй краіне, які праходзіць па загадзе прэзідэнта Украіны – гэта рэакцыя на трагедыю ў Кіеве, дзе надоечы падчас расійскага ракетнага абстрэлу загінулі тры чалавекі, якія не змаглі трапіць у закрытае бамбасховішча.

У праверках удзельнічаюць больш за 5 тысяч супрацоўнікаў МНС, паліцыі і чыноўнікаў.

IAR/аз

Украінскі Генштаб: Верагоднасць расійскіх авіяўдараў застаецца высокай

05.06.2023 09:01
Расіяне выпусцілі 14 рэактыўных снарадаў, нанеслі 40 авіяўдараў і 51 артылерыйскі ўдар па тэрыторыі Украіны.