Беларуская Служба

Эксперты: Расіяне не ведаюць, як рэагаваць на напады ў Белгародскай вобласці

05.06.2023 15:01
Баявыя дзеянні на тэрыторыі РФ вядуць Расейскі добраахвотніцкі корпус і легіён «Свабода Расіі»
  ,
Расіяне не ведаюць, як рэагаваць на напады ў Белгародскай вобласці PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

Ваенныя эксперты лічаць, што расіяне не ведаюць, як рэагаваць на атакі ў Белгародскай вобласці. Апошнімі днямі атрады антыкрамлёўскіх расійскіх добраахвотнікаў зноў уварваліся на тэрыторыю Расіі і атакавалі памежныя вёскі і горад Шабекіна, паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушка:

- Баявыя дзеянні на тэрыторыі РФ вядуць Расійскі добраахвотніцкі корпус і легіён «Свабода Расіі». У выніку іх дзейнасці расійскія ўлады страцілі кантроль над тэрыторыяй у некалькі дзясяткаў кіламетраў уздоўж мяжы з Украінай, заявіў вайсковы эксперт Дзяніс Паповіч. «Гэта тэрыторыя на 10-15 кіламетраў углыб расійскай тэрыторыі на 30 кіламетраў уздоўж мяжы». Тым часам амерыканскія аналітыкі з Інстытута даследавання вайны лічаць, што расійскія ўлады не ведаюць, як рэагаваць на дзеянні антыкрамлёўскіх атрадаў і пасылаюць супярэчлівыя сігналы. У часе, калі Мінабароны Расіі рапартавала аб адбітых атаках, губернатар вобласці браў пад увагу перамовы з праўкраінскімі войскамі. На думку аналітыкаў, гэта сведчыць пра нескаардынаванасць дзеянняў расійскіх уладаў на гэтым важным участку фронту.

IAR/аз

Палова бамбасховішчаў у Кіеве непрыдатная

05.06.2023 10:01
Кантроль сховішчаў па ўсёй краіне праходзіць па загадзе прэзідэнта Украіны.

У анексаваным Крыме хакеры ўзламалі тэлеканалы

05.06.2023 13:10
Жыхары акупаванага Крыма ўбачылі відэапаведамленні УСУ аб рыхтаваным Украінай контрнаступленні.