Беларуская Служба

У панядзелак прэзідэнт ЗША сустрэнецца з генсакратаром НАТА

08.06.2023 20:01
Галоўнай тэмай сустрэчы Джо Байдэна і Енса Столтэнберга стане Украіна.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн PAP/EPA/JIM LO SCALZO

У панядзелак прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыме генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга. Перамовы пройдуць за месяц да саміту альянсу ў Вільні. Белы дом паведамляе, што галоўнай тэмай сустрэчы Джо Байдэна і Енса Столтэнберга стане Украіна.

Прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер заявіла, што таксама будуць абмяркоўвацца падрыхтоўка да віленскага саміту і падтрымка Украіны з боку НАТА перад абліччам жорсткай вайны з Расіяй.

IAR/аз