Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Херсонскую вобласць

08.06.2023 14:30
Украінскі прэзідэнт лічыць важным падлічыць магчымыя страты і выдзеліць пацярпелым грамадзянам і прадпрыемствам кампенсацыю.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Херсонскую вобласць PAP/EPA/MYKOLA TYMCHENKO

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Херсонскую вобласць, дзе правёў каардынацыйную нараду аб ліквідацыі наступстваў знішчэння Кахоўскай дамбы.

«Шмат важных пытанняў: аператыўная сітуацыя ў вобласці, якая склалася ў выніку катастрофы, эвакуацыя насельніцтва з патэнцыйных зон затаплення, ліквідацыя надзвычайнай сітуацыі, выкліканай падрывам дамбы, арганізацыя жыццядзейнасці затопленых тэрыторый», – паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Украінскі прэзідэнт лічыць важным падлічыць магчымыя страты і выдзеліць пацярпелым грамадзянам і прадпрыемствам кампенсацыю.

У Херсоне Уладзімір Зяленскі наведаў пераправу, праз якую вывозяць грамадзян з затопленых тэрыторый.

IAR/аз