Беларуская Служба

Пад Смаленскам невядомыя апаганілі мемарыял на месцы катастрофы самалёта з польскай дэлегацыяй

09.06.2023 09:09
У чэрвені мінулага года Міністэрства культуры прыбрала сцяг Польшчы з міжнароднага мемарыяла ахвярам палітычных рэпрэсій у Катынскім лесе.
           .
Пад Смаленскам невядомыя апаганілі мемарыял на месцы катастрофы самалёта з польскай дэлегацыяй.Фота: Sota

Здымкі з месца былі апублікаваныя ва «УКантакце» відавочцам. На памятны знак і крыж фарбай нанесены літары Z, а на пастаменце ля крыжа пакінулі абразу, паведамляе расійскае медыя Sota.

У красавіку гэтага года былы супрацоўнік ФСБ Ігар Гіркін (Стралкоў), завочна прысуджаны рашэннем Акруговага суда Гаагі да пажыццёвага зняволення за збіццё Boeing 777 у небе над Данецкай вобласцю Украіны ў 2014 годзе, прапаноўваў ліквідаваць мемарыял на месцы гібелі прэзідэнта Польшчы Леха Польшчай школы пры пасольстве Расіі ў Варшаве.

А ў чэрвені мінулага года Міністэрства культуры прыбрала сцяг Польшчы з міжнароднага мемарыяла ахвярам палітычных рэпрэсій у Катынскім лесе. Тады чыноўнікі патлумачылі сваё рашэнне «варожай пазіцыяй» улад Польшчы ў адносінах да Расіі з-за ўварвання ва Украіну.

Пад Смаленскам невядомыя апаганілі мемарыял на месцы катастрофы самалёта з польскай дэлегацыяй. Пад Смаленскам невядомыя апаганілі мемарыял на месцы катастрофы самалёта з польскай дэлегацыяй.

Катастрофа Ту-154М Паветраных сіл Польшчы, якая адбылася раніцай 10 красавіка 2010 года побач з аэрапортам Смаленск-Паўночны, забрала жыцці 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі. Дэлегацыя накіроўвалася на жалобныя мерапрыемствы з нагоды 70-й гадавіны Катынскага расстрэлу. Вясной 1940 года каля вёскі Катынь Смаленскай вобласці, а таксама ў некалькіх турмах і лагерах НКУС былі забітыя 21 857 польскіх грамадзян (у асноўным – палонных афіцэраў польскага войска).

У лістападзе 2010 года Дзярждума прызнала, што масавы расстрэл польскіх грамадзян у Катыні быў зроблены па прамым указанні Сталіна і з'яўляецца злачынствам сталінскага рэжыму. У красавіку 2012 года ЕСПЧ класіфікаваў Катынскі расстрэл як ваеннае злачынства.

вх