Беларуская Служба

Вада ў Херсонскай вобласці пачала спадаць

09.06.2023 12:09
Узровень вады ў Херсонскай вобласці пачаў нязначна падаць, але многія раёны па-ранейшаму затопленыя. Гэта вынік падрыву расіянамі дамбы Кахоўскай ГЭС на Дняпры.
Zalany obszar obwodu chersońskiego
Zalany obszar obwodu chersońskiego PAP/EPA/MYKOLA TYMCHENKO

Пад вадой яшчэ некалькі сотняў квадратных кіламетраў. Як растлумачыў кіраўнік Херсонскай абласной адміністрацыі Аляксандр Пракудзін за ноч узровень вады ўпаў на 20 сантыметраў. Цяпер падтоплена 3624 дамы, на дадзены момант эвакуяваныя 2352 чалавекі і 550 жывёл.

Украінскія ратавальнікі не могуць эвакуяваць насельніцтва з левабярэжжа Дняпра, акупаванага расіянамі. Там плошча затаплення большая, чым на правым беразе. Ёсць звесткі пра загінулых. Вялікай праблемай з'яўляюцца і вымытыя вадой міны.

Разбурэнне расіянамі дамбы ў Новай Кахоўцы прывяло да хуткага зніжэння ўзроўню вады ў Кахоўскім вадасховішчы. Гэта рэзервуар вады, у тым ліку, для 600-тысячнага Крывога Рога  і сельскагаспадарчых абшараў.

IAR / вх