Беларуская Служба

Віцэ-прэм'ер Венгрыі: 11 украінскіх ваеннапалонных перададзены Венгрыі

09.06.2023 14:57
Віцэ-прэмʼер Венгрыі Жолт Шэмʼен абвясціў, што расіяне перадалі Венгрыі групу з адзінаццаці палонных венгерскага паходжання, захопленых падчас баёў ва Украіне. Гэта  адбылося дзякуючы добрым адносінам з Рускай праваслаўнай царквой.
Ukraina: wymiana jeńców wojennych. Zdjęcie ilustracyjne.
Ukraina: wymiana jeńców wojennych. Zdjęcie ilustracyjne.Twitter.com/@AndriyYermak

Жолт Шэмʼен, які зʼяўляецца віцэ-прэмʼерам, а таксама адказвае за царкоўныя справы, сказаў венгерскаму тэлепарталу ATV, што яго «чалавечым і патрыятычным абавязкам» было вярнуць групу вязняў венгерскага паходжання з рускага палону. Ён пацвердзіў, што група палонных украінскіх вайскоўцаў, якія паходзяць з Закарпацця і маюць венгерскія карані, была перанятая з рук расіян. Віцэ-прэмʼер Венгрыі таксама заявіў, што іх вызваленне зʼяўляецца жэстам Рускай праваслаўнай царквы.

Паводле паведамленняў венгерскіх СМІ, Расія перадала групу з не менш за адзінаццаці палонных на запыт урада Венгрыі. Да акцыі была прыцягнута Руская Праваслаўная Царква і яе кіраўнік Патрыярх Кірыл. З венгерскага боку ў перамовах удзельнічалі венгерскія рыцары Мальтыйскага ордэна, верагодна, з ведама і адабрэння папы Францішка. Вядома, што вайскоўцы ўжо знаходзяцца ў Венгрыі, але дзе менавіта яны знаходзяцца, невядома.

Украінскі бок пакуль не каментуе гэтую інфармацыю. Паводле мясцовых крыніц, улады ў Кіеве нічога не ведалі пра перадачу грамадзян Украіны Венгрыі.

IAR / вх