Беларуская Служба

Пасля тэракту РФ на Кахоўскай ГЭС у эвакуацыі маюць патрэбу дзясяткі тысяч чалавек – пракуратура Украіны

09.06.2023 15:06
Каля 40 тысяч чалавек маюць патрэбу ў эвакуацыі з населеных пунктаў, якія былі затоплены ў выніку падрыву расійскімі акупантамі дамбы Кахоўскай гідраэлектрастанцыі.
 .             .  20        .     , , , 06.08.2023.
Затоплений Херсон. Російські війська підірвали дамбу на Дніпрі в окупованій Новій Каховці на півдні України. Понад 20 міст по обидва боки річки опинились під водою. Вторгнення Росії в Україну триває, Херсон, Україна, 06.08.2023. PAP/Vladyslav Musiienko

Большасць гэтых людзей знаходзяцца на акупіраванай тэрыторыі, паведаміла ў эфіры тэлемарафона намеснік генеральнага пракурора Украіны Вікторыя Літвінава.

«На падкантрольнай Украіне тэрыторыі эвакуацыі падлягае больш за 17 тысяч чалавек, украінская ўлада ўжо пачала эвакуацыю. Акрамя таго, на непадкантрольнай Украіне тэрыторыі павінны быць эвакуяваныя каля 25 тысяч нашых людзей, пра якіх зусім не думае так званая акупацыйная «ўлада», – сказала Літвінава.

Намеснік генпракурора падкрэсліла, што затопленыя населеныя пункты пакуль не прыдатныя для пражывання.
«У зоне падтаплення апынуліся каля 80 населеных пунктаў. Пацярпелі і разбураны дамы. Без вады могуць апынуцца Кахоўскі канал, які падае ваду ў акупаваны Бярдзянск, большасць населеных пунктаў Запарожскай, Днепрапятроўскай абласцей», – распавяла Літвінава.

Яна дадала, што таксама абцяжараны пастаўкі пітной вады ў акупаваны Крым.

«Дадаецца праблема з сістэмай арашэння на поўдні Украіны. Зямельныя ўчасткі затоплены і не змогуць выкарыстоўвацца па мэтавым прызначэнні. Нас чакае дэградацыя глебаў, змена флоры і фауны», – падкрэсліла намеснік кіраўніка ведамства.

Падчас эвакуацыі Расія не спыніла абстрэлы мірнага насельніцтва.

Паводле УНІАН / вх