Беларуская Служба

Нідэрланды вернуць скіфскае золата ва Украіну, а не ў акупаваны Крым

09.06.2023 18:25
Пасля доўгай судовай спрэчкі скіфскае золата вернецца ва Украіну, так пастанавіў у пятніцу Вярхоўны суд Нідэрландаў. Украіна амаль дзесяць гадоў змагаецца з Расіяй і ўладамі Крыма за вяртанне музейных прадметаў.
   IV .  .. .,   ,        .   .    , 2021 .
Скіфскі залаты шлем IV ст. да н.э. э., адзін з экспанатаў, якія знаходзіліся на выставе «Скіфскае золата» ў Амстэрдаме. Вернуты ва Украіну. Музей гістарычных каштоўнасцяў Украіны, 2021 год.Фота: wikipedia.org

Скіфскія скарбы – антычныя ўпрыгожванні, зброя, кубкі, шлемы – былі пазычаны галандскаму музею ў 2013 годзе з устаноў, размешчаных у Крыме. Аднак перш чым яны паспелі вярнуцца пасля выставы, у 2014 годзе Расія анексавала Крым.

Пытанне аб тым, куды накіраваць пазычаныя экспанаты, было адрасавана ў наступныя судовыя інстанцыі. Украіна сцвярджала, што скарбы трэба адправіць назад у Кіеў: згодна з нацыянальным заканадаўствам, уласнікам помнікаў з'яўляецца дзяржава, музеі толькі часова імі распараджаюцца і ахоўваюць іх.

Нарэшце, як паведаміла галандскае прэс-агенцтва ANP, Вярхоўны суд у пятніцу пацвердзіў усе папярэднія рашэнні: артэфакты адправяць у Кіеў і будуць захоўваць у Нацыянальным музеі, пакуль «сітуацыя ў Крыме не стабілізуецца».

Скіфы, качавы народ, апісаны Герадотам, зʼявіліся ва ўсходнееўрапейскіх стэпах прыкладна ў VIII стагоддзі да нашай эры. Адным з іх культурных цэнтраў быў Крым.

Скіфы хавалі сваіх кіраўнікоў, правадыроў і арыстакратыю ў курганах, шчодра абстаўляючы іх прадметамі, якія належалі нябожчыку. Упрыгожванні паказваюць побыт і звычаі гэтага народа.

PAP / вх