Беларуская Служба

Украінскія вайскоўцы завяршылі навучанне на САУ AS90 і танках Challenger-2 у Вялікабрытаніі (ВІДЭА)

10.06.2023 18:01
Міністэрства абароны Вялікабрытаніі паведаміла, што салдаты і афіцэры ўжо вярнуліся ва Украіну.
 Challenger-2
Танк Challenger-2 брытанскай вытворчасці Martin Hibberd/ Shutterstock

У Вялікабрытаніі ўкраінскія вайскоўцы завяршылі падрыхтоўку па кіраванні самаходнымі артылерыйскімі ўстаноўкамі AS90 і танкамі Challenger-2.
У сетцы Twitter Міністэрства абароны Вялікабрытаніі паказала кадры з трэніровак. У ведамстве адзначылі, што салдаты і афіцэры ўжо вярнуліся ва Украіну.


Акрамя 14 брытанскіх танкаў Challenger, Лондан паабяцаў паставіць Украіне 20 бронетранспарцёраў Bulldog і 30 самаходных артылерыйскіх установак AS-90.

У маі бягучага года Вялікабрытанія пацвердзіла перадачу Украіне дальнабойных крылатых ракет Storm Shadow з дальнасцю паражэння цэляў у 250 км. Паводле аглядальнікаў, ракеты ўжо выкарыстоўваюцца ўкраінскім бокам.

вс