Беларуская Служба

Чарговая неспакойная ноч у Францыі. Сілавікі затрымалі сотні чалавек

02.07.2023 08:22
Для аховы парадку па ўсёй краіне былі задзейнічаныя 45 тысяч сілавікоў.
. .
Францыя. Паліцыя.фота: PAP/EPA/MOHAMMED BADRA

Пасля чарговай, пятай ночы масавых хваляванняў у Францыі былі затрыманыя 486 чалавек. Міністр унутраных спраў Жэральд Дарманен (Gerald Darmanin) напісаў у адной з сацсетак, што дзякуючы рашучым крокам сілавікоў мінулая ноч была спакайнейшай за папярэднія.

Для аховы парадку па ўсёй краіне былі задзейнічаныя 45 тысяч сілавікоў, найбольш у Ліёне, Грэноблі і Марселі. За мінулыя ночы ў гэтых гарадах назіраліся найбольш сур'ёзныя беспарадкі. Паводле слоў міністра ўнутраных спраў, сярэдні ўзрост затрыманых удзельнікаў гэтых мерапрыемстваў – 17 гадоў.

Беспарадкі ўспыхнулі ў Францыі пасля таго, як у аўторак паліцыянт застрэліў 17-гадовага падлетка падчас праверкі на дарозе. Учора было пахаванне. Нахель быў пахаваны ў Нантэры. На цырымоніі прысутнічалі сотні чалавек.

38-гадоваму міліцыянту, які застрэліў падлетка, прадʼяўлена абвінавачанне ў забойстве па неасцярожнасці. Мужчына знаходзіцца пад вартай. У сувязі з беспарадкамі прэзідэнт Эмануэль Макрон адклаў запланаваны на сёння візіт у Германію.

IAR/нг