Беларуская Служба

За мінулыя суткі расіяне больш за сто разоў абстралялі тэрыторыю Украіны

02.07.2023 10:21
Найбольш жорсткія баі ідуць пад Бахмутам, Ліманам і Мар'інкай.
.
Ілюстрацыя. фота: AA/ABACA

Сітуацыя на фронце расійска-украінскай вайны: за мінулыя суткі расіяне больш за сто разоў абстралялі тэрыторыю Украіны. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што расійская армія запусціла адну ракету, нанесла 27 авіяўдараў і 80 артылерыйскіх удараў. Снарады ўпалі, у тым ліку, на населеныя пункты ў Запарожскай і Херсонскай абласцях.

Расія пасля 12-дзённага перапынку зладзіла чарговую начную атаку беспілотнікаў на Кіеў. Як паведамляюць украінскія ўлады, сістэмамі СПА знішчаны ўсе аб'екты праціўніка. Інфармацыі аб магчымых ахвярах і разбурэннях няма. У горадзе была аб'яўленая авіяцыйная трывога.

Верагоднасць наступных удараў высокая. Найбольш жорсткія баі ідуць пад Бахмутам, Ліманам і Мар'інкай.

За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя нанесла 13 удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх сіл і ваенных абʼектах.

IAR/нг