Беларуская Служба

Раман Світан: Расійскае кіраўніцтва гатовае выклікаць тэхнагенную катастрофу на ЗАЭС

02.07.2023 14:34
Падрыў атамнай электрастанцыі можа быць здзейснены перад самітам НАТА.
  ( 2009 ).
Запарожская АЭС (здымак 2009 года).фота: Wikimedia: Ralf1969 - CC BY-SA 3.0

Паводле ацэнкі амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны, захоўваецца высокая небяспека падрыву Запарожскай атамнай электрастанцыі, якая знаходзіцца пад акупацыяй расійскіх войскаў. У дакладзе экспертаў згадваецца заява прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які ацаніў, што расіяне могуць выклікаць наўмысную ўцечку радыеактыўных рэчываў на Запарожскай АЭС у рамках стратэгіі замарожвання вайны.

Эксперты мяркуюць, што Расія, верагодна, працягне выкарыстоўваць пагрозу радыелагічнага інцыдэнту для стрымлівання ўкраінскіх контрнаступальных дзеянняў і змяншэння ваеннай падтрымкі Украіны Захадам.
Па словах украінскага вайскоўца, палкоўніка запасу УСУ Рамана Світана, ЗАЭС ужо замінаваная, а расійскае кіраўніцтва гатовае пайсці на такі крок і выклікаць тэхнагенную катастрофу.

- Мы, канешне, да яе рыхтуемся, мы разумеем, што гэтая бункерная малпа з гранатаю можа зрабіць усё што заўгодна. Таму рыхтуемся да падрыву Запарожскай АЭС. З ваеннага пункту погляду гэта нічога не дасць, паколькі гэта не Кахоўская плаціна, яна не затрымае нашых войскаў. Гэта ў чыстым выглядзе шантаж з геапалітычнага пункту гледжання.

На думку вайскоўца, падрыў атамнай электрастанцыі можа быць здзейснены перад самітам НАТА, які запланаваны на 12 ліпеня.

нг