Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны павіншаваў украінскіх вайскоўцаў з Днём Ваенна-марскіх сілаў

02.07.2023 18:09
«Мы ведаем, мы бачылі і мы ўдзячныя за славу, якую здабываюць для нашай краіны члены ВМС Узброеных сілаў Украіны».
Wołodymyr Zełenski
Wołodymyr ZełenskiFB/zelenskiy.official

Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінскіх вайскоўцаў з Днём Ваенна-марскіх сілаў Узброеных Сілаў Украіны.
«Многія ў Расіі лічылі Чорнае мора акваторыяй іх улады. Праціўнік спадзяваўся, што нашы Ваенна-марскія сілы нібыта не вытрымаюць удараў Расіі. Але мужнасць і ўменне нашых воінаў разбурылі ўсе гэтыя варожыя надзеі і патапілі іх у моры, – адзначыў прэзідэнт.

- Вы абаранілі Адэсу, якую расійскія акупанты марылі пакарыць або знішчыць. Нашымі ракетамі быў затоплены расійскі флагман, гэта было настолькі прыніжальна для Крамля, што яны дагэтуль баяцца паведамляць усе дэталі. Магутны ўдзел нашых ВМС дазволіў звольніць Востраў Змяіны, што павярнула бяспеку ўкраінскай акваторыі. Акрамя такіх магутных аперацый, былі і сотні меншых, але не менш гераічных.

«Мы ведаем, мы бачылі і мы ўдзячныя за славу, якую здабываюць для нашай краіны члены ВМС Узброеных сілаў Украіны. Мы ўсе ўпэўненыя ў сіле нашага народу, і ўсе мы ўпэўненыя ў вашай сіле, у вашым прафесіяналізме і ў вашай здольнасці працягваць дэманстраваць украінскую моц», – адзначыў украінскі прэзідэнт.

нг