Беларуская Служба

Пасля вызвалення Крыма Украіна прыцягне да адказнасці 10 тысяч калабарантаў

17.07.2023 07:56
Сталы прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым Таміла Ташава заявіла ў інтэрв'ю Newsweek, што пасля вызвалення Крыма Украіна можа прыцягнуць да адказнасці каля 10 тысяч жыхароў паўвострава, якія супрацоўнічалі з расійскімі акупантамі. 
Taszewa: po wyzwoleniu Krymu Ukraina postawi przed sądem 10 tysięcy kolaborantów.
Taszewa: po wyzwoleniu Krymu Ukraina postawi przed sądem 10 tysięcy kolaborantów.Ultrasto / Shutterstock

Ташава дадала, што ўкраінскі ўрад не мае намеру караць людзей, якія лічацца ахвярамі акупацыі.
Акрамя таго, ад 500 000 да 800 000 расіян, якія незаконна пасяліліся з 2014 года, будуць прымусова пераселеныя з Крыма. Ташава адзначыла, што маштаб дзеянняў будзе залежаць ад ходу дэакупацыі Крыма і ад таго, як расіяне пакінуць паўвостраў.

Кіеў мае намер правесці сістэмную праверку тых, хто застанецца.

«Мы будзем ставіцца да тых, хто зʼяўляецца грамадзянінам Украіны, незалежна ад таго, атрымалі яны расійскае грамадзянства пасля 2014 года – добраахвотна або пад прымусам», – сказала Таміла Ташава. Прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Крыме адзначыла, што размова ідзе не пра дэпартацыі, а пра прымусовае высяленне. Гэта будзе распаўсюджвацца на неграмадзян Украіны, якія незаконна перасяліліся ў Крым пасля яго анексіі.

«Масавых дэпартацый не будзе, але мы будзем разбірацца ў гэтым пытанні індывідуальна», – дадала прадстаўніца прэзідэнта Украіны ў Крыме.

У інтэрвʼю Ташава адзначыла, што ўкраінскі ўрад знаходзіцца ў пастаянным кантакце з украінскімі грамадзянамі ў Крыме і заклікае іх пакінуць паўвостраў і не супрацоўнічаць з акупантамі.

IAR / вх