Беларуская Служба

Украіна адкрывае ў Чорным моры калідоры для гандлёвых суднаў

10.08.2023 19:15
Таксама Украіна вядзе перамовы з Балгарыяй і Румыніяй аб адкрыцці марскіх калідораў у зоне тэрытарыяльных вод абедзвюх краін.
Здымак мае ілюстрацыйны характарskyradar/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна адкрывае калідоры для гандлёвых суднаў у Чорным моры. Пра гэта паведаміла камандаванне ВМС Украіны. Ад пачатку ўварвання расійскі агрэсар блакуе чарнаморскія парты Украіны і перашкаджае, у тым ліку, у экспарце прадуктаў харчавання, асабліва збожжа.

Пасля таго, як Расія разарвала пагадненне, якое гарантавала бяспечны экспарт збожжа з украінскіх партоў, Масква пагражала страляць па судах, якія парушаюць блакаду. Кіеў адказаў тым жа і пайшоў яшчэ далей, атакаваўшы беспілотнікамі расійскі танкер, які забяспечваў армію агрэсара.

Цяпер украінцы заявілі, што адкрываюць марскія калідоры для гандлёвых караблёў, якія былі затрыманыя расіянамі ў партах Адэса, Паўднёвы і Чарнаморск. У той жа час ва Узброеных сілах Украіны папярэдзілі, што на гандлёвых шляхах па-ранейшаму дзейнічае надзвычайнае становішча ў сувязі з магчымасцю абстрэлу або мінавання.

Кожны раз капітан судна, які хоча выкарыстаць такі калідор, павінен паведаміць Кіеву, што ён ведае пра рызыку. Вядома, што кіраўнік украінскай выведкі Кірыл Буданаў таксама вядзе перамовы з Балгарыяй і Румыніяй аб адкрыцці марскіх калідораў уздоўж узбярэжжа, у зоне тэрытарыяльных вод абедзвюх краін.

IAR/аз