Беларуская Служба

Украіна атрымае новую партыю ваеннай дапамогі ад Эстоніі

11.08.2023 10:15
Эстонцы таксама заклікалі партнёраў і саюзнікаў Украіны паскорыць аказанне ваеннай дапамогі Украіне
Ілюстрацыйны здымакObraz stayerimpact z Pixabay/CC0

Урад краіны падтрымаў прапанову міністра абароны Пеўкура і накіроўвае ва Украіну 150 адзінак стралковай зброі і боепрыпасаў, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Эстоніі.

Украіну трэба падтрымаць супраць агрэсіі Расійскай Федэрацыі, якая ўсё яшчэ працягваецца. Расійская Федэрацыя не павінна мець ад гэтага карысці, таму мы ў чарговы раз знайшлі спосаб працягнуць руку дапамогі, зазначаецца ў камунікаце.

Пеўкур таксама заклікаў партнёраў і саюзнікаў Украіны паскорыць аказанне ваеннай дапамогі Украіне, а таксама палепшыць магчымасці ўласнага абаронна-прамысловага комплексу.

ПР/юл