Беларуская Служба

Украіна абвінавачвае было лідара камуністаў у здрадзе

11.08.2023 11:08
Служба бяспекі Украіны абвясціла аб падазрэнні экс-лідару ўкраінскіх камуністаў Пятру Сіманенку.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z https://ssu.gov.ua/

Следства ўстанавіла, што падчас акупацыі Кіеўскай вобласці палітык збег на тэрыторыю Расіі ў суправаджэнні спецназа РФ.

Устаноўлена, што Сіманенка звярнуўся да кіраўніцтва Расіі з просьбай дапамагчы ў «эвакуацыі».

Каб вывезці Сіманенку і яго сям'ю з захопленай вёскі Бярозаўка Макараўскага раёна, Крэмль загадаў накіраваць туды расійскі спецназ.

Спецназ суправаджаў украінскага экс-нардэпа, дапамагаючы яму бяспечна праходзіць варожыя блокпасты.

Дабраўшыся да Расіі, Сіманенка актыўна далучыўся да камуністычнага руху і па даручэнні Генадзя Зюганава пачаў грамадскую кампанію ў падтрымку агрэсіўнай палітыкі Масквы.

На падставе сабраных доказаў Сіманенку выставілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны.

юл