Беларуская Служба

Нямецкія ракеты хутка не трапяць ва Украіну

11.08.2023 16:11
Штотыднёвік «Der Spiegel» паведамляе, што ўрад Нямеччыны вывучае шляхі пастаўкі Украіне крылатых ракет Taurus.
            Taurus
Канцлер Германіі Олаф Шольц доўгі час выключаў магчымасць перадачы Украіне крылатых ракет TaurusEPA/RONALD WITTEK Dostawca: PAP/EPA

Кіраўнік Міністэрства абароны ФРГ Барыс Пісторыус не стаў абвяргаць гэтую інфармацыю, але дадаў, што не прадбачыць «хуткіх рашэнняў» па гэтым пытанні. Дагэтуль Берлін выступаў супраць паставак такой зброі Украіне.

Тры месяцы таму Кіеў звярнуўся да Германіі з просьбай аб перадачы крылатых ракет Taurus. Доўгі час канцлер Олаф Шольц выключаў такую ​​магчымасць, сцвярджаючы, што ЗША таксама не пастаўляюць Украіне гэты тып узбраення.

Аднак «Der Spiegel» сцвярджае, што неўзабаве ў гэтай справе можа быць прарыў. Паводле звестак штотыднёвіка, Мінабароны вядзе перамовы з нямецка-шведскай кампаніяй Taurus. Берлін хоча праверыць магчмасць абмежавання прыцэльнага праграмавання гэтых ракет, каб мінімізаваць рызыку выкарыстання на расійскай тэрыторыі.


Дэпутат СДПГ Андрэас Шварц першым выказаўся за пастаўку Украіне ракет Taurus. На ягоную думку, Кіеў, калі б хацеў, даўно мог атакаваць Расію са сваімі артылерыйскімі сістэмамі. «Гэта аслабіла аргументацыю канцлера Олафа Шольца і ажывіла дыскусію», — піша гамбургскі штотыднёвік.

Кіраўнік Мінабароны Барыс Пісторыус, аднак, агаварыўся, што рашэнне па гэтым пытанні не будзе прымацца «тэрмінова».

ПР/юл