Беларуская Служба

Зяленскі вырашыў распусціць усе абласныя «ваенкаматы»

11.08.2023 18:09
Па выніках праверкі ваенкаматы распачалі 112 крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб, аб'явілі 33 падазрэнні.
Ілюстрацыйны здымакЦентр стратегічних комунікацій та інформаційної безпеки - https://spravdi.gov.ua

З-за серыі злоўжыванняў усе абласныя «ваенкаматы» будуць распушчаныя, заявіў прэзідэнт Украіны. Зяленскі даручыў Залужнаму прызначыць кіраўнікамі ТЦК баявых афіцэраў пасля праверкі СБУ. 

Кіраваць гэтай сістэмай павінны людзі, якія дакладна ведаюць, што такое вайна і чаму цынізм і хабарніцтва ў час вайны - гэта дзяржаўная здрада, - заявіў украінскі прэзідэнт. Ідзецца пра вайскоўцаў, якія прайшлі фронт ды не могуць знаходзіцца ў акопах, таму што страцілі здароўе, страцілі канечнасці, але захавалі годнасць і не сапсаваныя цынізмам. Толькі ім можна даверыць сістэму вайсковага набору, заявіў Зяленскі.

Гэтай сістэмай павінны кіраваць людзі, якія дакладна ведаюць, што такое вайна і чаму цынізм і хабарніцтва падчас вайны з'яўляюцца здрадай, падкрэсліў украінскі прэзідэнт, паабяцаўшы, што кожны «ваенны камісар», супраць якога ёсць крымінальная справа, панясе адказнасць.

юл