Беларуская Служба

Расіяне нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Кіеву і іншым гарадах Украіны

21.09.2023 10:03
У сталіцы прагрымелі выбухі. Успыхвалі пажары, ёсць параненыя.
           ,
Мясцовыя жыхары стаяць каля месца ракетнага ўдару па жылым квартале ў Кіеве, УкраінаPAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Украінская СПА над Кіевам і ваколіцамі збіла 20 расійскіх ракет. Іх аскепкі ўпалі ў трох раёнах горада, пашкодзілі жылыя дамы і газавую сетку. Прынамсі 7 чалавек атрымалі раненні.

За ноч шэсць расійскіх ракет упалі на другі па велічыні горад Украіны Харкаў. Двое мірных жыхароў атрымалі раненні. У сваю чаргу пяць чалавек пацярпелі ад аскепкаў ракеты, якія ўпалі на гатэль у Чаркасах у цэнтральнай Украіне. Выбухі таксама прагрымелі ў Хмяльніцкай, Ровенскай і Львоўскай абласцях.

Ноччу расійскае войска абстраляла Херсон. Прынамсі два чалавекі загінулі, ёсць таксама параненыя.

Украінскія ўлады перасцерагаюць ад магчымасці новых нападаў.

ав

Расія праводзіць разведку ўкраінскіх энергетычных аб'ектаў і рыхтуецца да наступных нападаў

21.09.2023 07:59
Пра гэта паведаміў прадстаўнік украінскай вайсковай выведкі Андрэй Юсаў.