Беларуская Служба

Украінскае войска трымае агнявы кантроль над важнай трасай Бахмут-Горлаўка ў Данецкай вобласці

21.09.2023 14:10
У сваю чаргу на бахмуцкім участку ўкраінскія войскі дабіваюцца поспеху і выцясняюць расійскія войскі з пазіцый.
ЧаркасыPAP/EPA/IGOR TKACHENKO

Украінскія войскі кантралююць агнём трасу Бахмут-Горлаўка ў Данецкай вобласці на ўсходзе краіны, і таму дастаўка грузаў расійскімі сіламі ў гэтым накірунку ўскладнена, сказаў Ілля Еўлаш, прэс-сакратар Усходняй групы войскаў у чацвер.

На напрамку купянска-лыманскім украінскія сілы трымаюць абарону і спрабуюць спыніць атакі праціўніка, сказаў прэс-сакратар. У сваю чаргу на бахмуцкім участку ўкраінскія войскі дабіваюцца поспеху і выцясняюць расійскія войскі з пазіцый.

У той жа час расійскае войска спрабуе аднавіць свае пазіцыі ў вызваленых украінцамі вёсках Андрыеўка і Клішчаўка. Гэта вельмі важныя месцы для расіян, якія абараняюцца ў Бахмуце, адзначыў Еўлаш.

Ён паведаміў, што траса Бахмут – Горлаўка ўжо знаходзіцца пад агнявым кантролем украінскіх войскаў. Гэта, як ён дадаў, значна ўскладняе праціўніку дастаўку грузаў у гэтым кірунку.

ав

Расіяне нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Кіеву і іншым гарадах Украіны

21.09.2023 10:03
У сталіцы прагрымелі выбухі. Успыхвалі пажары, ёсць параненыя.

Ва Украіне не разглядаюць чарговых вучэнняў у Беларусі як ваенную пагрозу, але рыхтуюцца да магчымай небяспекі

21.09.2023 11:02
У Мінабароны Беларусі паведамілі, што «задума вучэнняў» распрацоўвалася на падставе «досведу сучасных узброеных канфліктаў».