Улады Адэскай вобласці паведамілі, што сілы супрацьпаветранай абароны ноччу збілі большасць беспілотнікаў, якія расіяне выкарыстоўвалі для атакі на поўдзень Украіны. Нягледзячы на гэта, БПЛА атакавалі ў раёне порта Ізмаіл на рацэ Дунай. Гэта порт для экспарту ўкраінскага збожжа. Былі пашкоджаныя склады, каля 30 грузавых аўтамабіляў. Пацярпелі двое кіроўцаў.
Ноччу выбухі паргрымелі і ў іншых рэгіёнах Украіны. Усяго за ноч расіяне выпусцілі па Украіне 38 баявых беспілотнікаў «Шахед», 26 з іх былі збітыя. Таксама выкарыстоўвалі для абстрэлаў ракеты. Раніцай ракета трапіла на адно з прадпрыемстваў у Крывым Рогу.
У той жа час расійскія ўлады ў акупаваным Крыме паведамілі пра ракетны ўдар Украіны па вайсковым аэрапорце Бельбек. Расіяне заяўляюць, што збілі ўкраінскія ракеты.
IAR / вх