Беларуская Служба

Ва Украіне з камерай у руках загінуў фатограф 

30.09.2023 17:00
Пад Курдзюмаўкай у Данецкай вобласці расіяне забілі Уладзіміра Міранюка, пазыўны «Джон», які дапамагаў паказваць свету подзвігі УСУ сваімі фатаграфіямі.
Уладзімір Міранюкhttps://www.facebook.com/butusov.yuriy

Аб яго гібелі паведаміў украінскі журналіст Юрый Бутусаў у Facebook. Паводле яго слоў, Уладзімір памёр «з фотаапаратам у руках». «З кадрамі апошняга, самага рызыкоўнага рэпартажу..»., – дадаў Бутусаў.

Ён адзначыў, што Міранюк не быў прафесійным салдатам ці фатографам, але яго фатаграфіі бачыла нямала ўкраінцаў. Часта менавіта да яго людзі звярталіся спрабуючы знайсці апошнія фота, загінулых на фронце байцоў.

Пры жыцці фатограф казаў, што яго не цікавяць «вялікія грошы», ён аддае перавагу працаваць «адзіночкай», без журналісцкага пасведчання. Міранюк адзначаў:

«Некалькі разоў было так, што адзінае фота, якія засталіся пра чалавека на яго магіле – маё. Я адчуваю сябе карысным быць там, сярод іх, і я гэтым ганаруся».

На момант гібелі Міранюку было 59 гадоў. Ён быў украінцам, але меў амерыканскае грамадзянства. Доўгі час ён працаваў у Амерыцы дальнабойшчыкам. Калі ва Украіне пачаўся Майдан (Рэвалюцыя 2014 года), фатограф вярнуўся ва Украіну.

яс