Большасць з іх былі збітыя ўкраінскай СПА. Украінцы таксама абараняюцца на фронце. Яны адбіваюць атакі на некалькіх участках і самі вядуць наступ.
З 29 расійскіх «шахедаў» украінцы ноччу збілі 24. Машыны былі збітыя ў паўднёвых раёнах дзяржавы. Некаторыя з іх накіраваліся ў глыб Украіны, выбухі таксама былі чутныя ў цэнтральных раёнах – Палтаве і ў горадзе Крапіўніцкі.
Расійская армія таксама атакавала тэрыторыю блізка фронту. Улады Харкаўскай вобласці паведамляюць аб авіяўдарах у раёне Купянска і Ізюма. Адзін мірны жыхар загінуў, яшчэ некалькі атрымалі раненні. На думку экспертаў, у бліжэйшы час расіяне могуць актывізаваць сухапутны наступ на Купянскім напрамку. У той жа час украінцы апошнім часам крыху пасунулі свае пазіцыі на крытычным участку фронту ў Запарожскай вобласці – на поўдзень ад горада Арэхаў.
яс