Беларуская Служба

Генштаб Украіны паведамляе аб моцных абстрэлах з боку Расіі мірных аб’ектаў

07.10.2023 11:01
Украінскія сілы працягваюць штурмавыя дзеянні ў раёне Бахмута і Мелітопаля.
За апошнія суткі расіяне нанеслі ракетны ўдар па ХаркавеPAP/Mykola Kalyeniak

Генштаб Украіны паведамляе аб баях на поўдні і ўсходзе краіны і моцных абстрэлах з боку Расіі грамадзянскіх населеных пунктаў. За апошнія суткі расіяне нанеслі ракетны ўдар па Харкаве. Два чалавекі загінулі і 30 атрымалі раненні.

Усяго расійскія войскі выкарысталі тры крылатыя ракеты, здзейснілі 67 бамбаванняў і 46 абстрэлаў з рэактыўнай артылерыі. Паводле звестак Генштаба УСУ, разбураная 61 кватэра, 17 прыватных дамоў, 10 аб'ектаў інфраструктуры.

Украінскія сілы працягваюць штурмавыя дзеянні ў раёне Бахмута і Мелітопаля. Учора ВПС Украіны бамбілі 13 раёнаў канцэнтрацыі расійскіх войскаў і тэхнікі. Знішчаны блокпост, зенітная батарэя і станцыя радыёэлектроннай барацьбы.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Расія будзе гатовая да новай агрэсіі пасля 2028 года

06.10.2023 09:11
Ва Украіны ёсць інфармацыя аб тым, што Крэмль будзе гатовы напасці на іншую еўрапейскую краіну праз 5 гадоў, калі ёй дадуць магчымасць аднавіць вайсковы патэнцыял пасля паражэнняў ва Украіне.