Беларуская Служба

Украіна: агрэсар абстраляў Адэскую вобласць, ёсць параненыя

07.10.2023 10:30
Мясцовыя ўлады паведамілі, што разбураны гатэль, склад збожжа ў адным з партоў і некалькі жылых дамоў.
 :
На здымку: Пасля расійскай атакі на ХаркаўPAP/Mykola Kalyeniak

Ва Украіне чатыры чалавекі пацярпелі ў выніку начнога абстрэлу ў Адэскай вобласці. Расійскі агрэсар нанёс удары па грамадзянскай інфраструктуры звышгукавымі ракетамі «Онікс».

Мясцовыя ўлады паведамілі, што разбураны гатэль, склад збожжа ў адным з партоў і некалькі жылых дамоў.

IAR/аз

Падчас абстрэлу вёскі Граза загінула супрацоўніца Польскай гуманітарнай акцыі

07.10.2023 08:01
«Яе смерць – вялікая страта для яе сям'і, сяброў і ўсёй каманды Польскай гуманітарнай акцыі», – чытаем у паведамленні арганізацыі.